3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Прадстаўніцтва кангрэс-бюро Башкартастана адкрылася ў Мінску
Умацаванне эканамічнага партнёрства, пошук новых кантактаў і выгада для бізнесу. У Мінску адкрылася кангрэс-бюро Башкартастана. Дзейнасць арганізацыі накіравана будзе і на садзейнічанне прыцягненню інвестыцый для рэалізацыі сумесных праектаў Башкірыі і Беларусі ў прамысловасці, будаўніцтве, АПК і іншых сферах. Таксама пляцоўка надасць імпульс развіццю ўзаемавыгадных адносін на карысць эканомік дзвюх краін.
Башкартастан - адзін з асноўных гандлёвых партнёраў Беларусі ў Расіі. Сёлета ўзаемны тавараабарот склаў 280 мільёнаў долараў. І ў бакоў маюцца рэзервы для далейшага росту.















