3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Прэм'ер-міністр Расіі Міхаіл Мішусцін прыбыў у Беларусь
Самалёт з расійскай дэлегацыяй прызямліўся ў Нацыянальным аэрапорце Мінск некалькі хвілін таму. Трэба адзначыць, што дэлегацыя вялікая: з Міхаілам Мішусціным прыбылі віцэ-прэм'еры Дзмітрый Чарнышэнка і Аляксей Авярчук, кіраўнік Мінэнерга Расіі Аляксандр Новак, намеснік кіраўніка апарату ўрада Эльмір Тагіраў, а таксама міністры аховы здароўя, спорту, культуры і кіраўнік Мінпрамгандлю.
У Палацы Незалежнасці пройдуць перамовы з прэзідэнтам Аляксандрам Лукашэнкам, а таксама ў пашыраным складзе з удзелам кіраўніка беларускага ўрада. На парадку дня - гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, у тым ліку ў энергетычнай сферы, інтэграцыйныя пытанні Саюзнай дзяржавы. Не пакінуць без увагі і падрыхтоўку да перамоў лідараў Беларусі і Расіі. Нагадаем, раней на верасень анансавалася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.















