3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
А. Лукашэнка: Беларусь не застанецца ўбаку ад афганскага пытання
Беларусь не застанецца ўбаку ад афганскага пытання. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы са старшынёй Камітэта нацыянальнай бяспекі Казахстана. Прэзідэнт адзначыў, Мінск гатовы працаваць па пытаннях Цэнтральнай Азіі, абапіраючыся на моцныя і даверныя адносіны з Масквой і Нур-Султанам. Па афганскім пытанні беларускі бок мае намер прытрымлівацца выпрацаванай лініі ў АДКБ.
Мінск - Нур-Султан: сферы супрацоўніцтва
Закранута ў размове і тэма супрацоўніцтва спецслужбаў Беларусі і Казахстана ў рамках Еўразійскай эканамічнай прасторы. Нагадаем, 16 верасня ў Таджыкістане адбудзецца саміт АДКБ, лідары краін-удзельніц арганізацыі абмяркуюць далейшыя дзеянні па Афганістане і агульную стратэгію бяспекі.















