3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Аляксандр Лукашэнка 5-6 красавіка ажыццявіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ажыццявіць рабочы візіт у Расійскую Федэрацыю. Кіраўнік дзяржавы 6 красавіка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Беларусі і Расіі.
Удзельнікі мерапрыемства разгледзяць ход выканання асноўных кірункаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2021-2023 гады і саюзных праграм. Яшчэ адна ключавая тэма - распрацоўка Канцэпцыі бяспекі Саюзнай дзяржавы. Таксама на пасяджэнні падвядуць вынікі і абмяркуюць сумесную працу на будучыню.
5 красавіка Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін правядуць асобную двухбаковую сустрэчу. На ёй лідары краін абмяркуюць шырокі спектр пытанняў беларуска-расійскіх адносін: імпартазамяшчэнне, паглыбленне кааперацыі, развіццё высокатэхналагічных галін. Сярод тэм будуць міжнароднае становішча і меры па гарантаванні бяспекі дзвюх краін.