3.72 BYN
2.93 BYN
3.38 BYN
Прэзідэнт Беларусі прыняў з дакладам кіраўніка Следчага камітэта
Праца Следчага камітэта, барацьба са злачыннасцю, становішча спраў унутры ведамства.
Сёння Прэзідэнт прыняў з дакладам кіраўніка Следчага камітэта. Аляксандр Лукашэнка нагадаў - прызначэнне Дзмітрыя Гары на гэту пасаду адбылося ў сакавіку гэтага года, але ўжо зроблена нямала - новы кіраўнік актыўна ўключыўся ў працу. А ў ёй не год за два, а год за тры, упэўнены Прэзідэнт. У цэлым сітуацыя застаецца няпростай з улікам выклікаў мінулага года. Трэба трымаць руку на пульсе. Гэты год знакавы для ведамства - 10 гадоў таму прынялі рашэнне стварыць у краіне незалежны і самастойны следчы орган. Час паказаў - гэты крок быў правільным.
Таксама Прэзідэнта цікавіў ход расследавання самых рэзанансных крымінальных спраў і барацьба з крыміналам у лічбе. Інфармацыйнае асяроддзе ўсё часцей становіцца пляцоўкай для злачынстваў, шантажу і вымагання.
Важна своечасова інфармаваць грамадзян і наладзіць узаемадзеянне паміж усімі зацікаўленымі бакамі. Пры гэтым ніякія машыны, упэўнены Прэзідэнт, не заменяць чалавека. Адсюль і ўвага кіраўніка дзяржавы да працы з кадрамі - у Следчым камітэце павінны працаваць прафесіяналы экстра-класа.
Бо сярод іншага перад імі стаіць важная місія - барацьба з экстрэмізмам. Пра гэта Дзмітрый Гара распавёў журналістам ужо пасля размовы з Прэзідэнтам.
Прымае ўдзел Следчы камітэт і ў расследаванні крымінальнай справы аб генацыдзе савецкага і беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Праца па дадзеным кірунку праходзіць актыўнымі тэмпамі - дапыталі больш за 11 тысяч чалавек. Да канца года спецыялісты пададуць даклад кіраўніку дзяржавы.















