3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт Беларусі прыняў даверчыя граматы паслоў замежных дзяржаў
Сёння кіраўнік дзяржавы прыняў даверчыя граматы паслоў, якія пачынаюць дыпламатычную місію ў нашай краіне. Гэта прадстаўнікі дзевяці дзяржаў: Азербайджан, Арменія, Індыя, Інданезія, Ліван, Малайзія, Манголія, Туніс і ПАР. Старт працы паслоў прыпадае на перыяд важных пераўтварэнняў у нашай краіне. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, у прыярытэтным парадку Беларусь гатовая наладжваць дружалюбныя адносіны з тымі, хто сапраўды паважае наш суверэнітэт і незалежнасць.
А. Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў 9 дзяржаў
Азербайджан - наш стратэгічны партнёр. Адносіны мацнеюць з кожным годам дзякуючы асабістаму сяброўству лідараў краін. Палітычнае ўзаемадзеянне мы змаглі канвертаваць ва ўзаемавыгадныя праекты. Што датычыцца Арменіі, то Беларусь вельмі няпроста перажывала канфлікт паміж нашымі сябрамі і партнёрамі. Мы заўсёды гатовыя аказаць садзейнічанне. Добрыя перспектывы супрацоўніцтва з Манголіяй і Ліванам.
Міжнародная сітуацыя, што складваецца, павышае значэнне супрацоўніцтва з краінамі далёкай дугі: зацікаўлены ў стварэнні сумесных вытворчасцей з Індыяй. Інданезія - наш ключавы партнёр у АСЕАН. З Малайзіяй у нас патэнцыял для нарошчвання гандлю і інвестыцыйнага супрацоўніцтва. Вялікая цікавасць па тых жа кірунках і з Ліванскай Рэспублікай. Туніс мы разглядаем як перспектыўнага партнёра ў Паўночнай Афрыцы. А ПАР можам прапанаваць навуковыя распрацоўкі і адукацыйныя паслугі.















