3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт Беларусі расставіў прыярытэты далейшага развіцця краіны ва ўмовах санкцый
Захаваць дынаміку работы эканомікі і абараніць людзей, не пахіснуўшы дабрабыт. Аляксандр Лукашэнка сёння расставіў прыярытэты далейшага развіцця краіны ва ўмовах санкцыйнага націску.
У Палацы Незалежнасці далі ацэнку наступствам і прапанавалі меры па мінімізацыі ўплыву санкцый на эканоміку і людзей. Беларусь не прымае дыктату і націску і сустрэчныя меры ў дачыненні да Захаду разглядае як вымушаны адказ, падкрэслівае Прэзідэнт. З іншага боку, беларуская сітуацыя не ўнікальная: на планеце шмат прыкладаў дыскрымінацыі, калі краіны-гегемоны неабгрунтавана ўшчамляюць у правах іншыя дзяржавы, не зважаючы на міжнароднае права. Сёння гэта спосаб пазбавіцца ад канкурэнтаў і аслабіць інтэграцыйныя сувязі.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены: трэба выкарыстоўваць санкцыйны націск на карысць. Гэта імпульс для беларускіх вытворцаў. Ім трэба насыціць рынак айчыннымі таварамі. Але пры гэтым важна ва ўмовах шэрагу забарон на імпарт не дапусціць росту цэн. Прэзідэнт папярэджвае: нажывацца на людзях, выкарыстоўваючы шэрыя схемы продажаў у абход законаў, недапушчальна! Кіраўнік дзяржавы даручыў ураду, мясцовым уладам і парламенту выпрацаваць меры падтрымкі айчынных вытворцаў. Для тых, хто жадае заняць унутраны рынак, акажуць максімальнае садзейнічанне. І калі для хуткіх рашэнняў губернатарам патрэбныя дадатковыя паўнамоцтвы, яны павінны быць унесены без прамаруджання, падагульніў Прэзідэнт.















