3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Прэзідэнт Беларусі з рабочым візітам накіраваўся ў Расію
Меней як паўгадзіны таму борт № 1 вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск у Сочы. Там адбудзецца сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным. Перамовы пройдуць адзін на адзін. Чакаецца, што лідары дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, а таксама па лініі Саюзнай дзяржавы. На парадку дня і міжнародная праблематыка, сітуацыя ў рэгіёне, пытанні сумеснага рэагавання на новыя выклікі.















