3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся з дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся сёння з дэпутатам Вярхоўнай рады Украіны Яўгенам Шаўчэнкам. Сярод закранутых тэм - развіццё дыялогу паміж афіцыйнымі Мінскам і Кіевам.
Вылучэнец ад палітычнай партыі "Слуга народа" ў Вярхоўнай радзе займаецца праблемамі эканомікі, неаднаразова выказваўся за захаванне і развіццё адносін паміж краінамі, нягледзячы на недаразуменне, што ўзнікла на самым верху. "Усё гэта часова!" - заяўляў палітык. Тым больш што Беларусь заўсёды выступала за добрасуседскія сувязі і мірнае ўрэгуляванне канфлікту ў Данбасе.
Шаўчэнка быў адным з запрошаных на Усебеларускі народны сход. Ён не ўтойвае сімпатыі да нашай краіны і палітыкі, якая праводзіцца Прэзідэнтам. Што датычыцца эканомікі, то агульны гандаль наблізіўся да 5 мільярдаў долараў. Важка. Мінск заўсёды выступаў за развіццё супрацоўніцтва па ўсіх кірунках. Узаемныя абмежаванні і бар'еры будуць не на карысць Беларусі і Украіне.















