3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Прэзідэнт Беларусі сустрэўся са старшынёй Дзярждумы Расіі
Вячаслаў Валодзін прыбыў у Мінск для ўдзелу ў пасяджэнні 61-й сесіі Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы. У ліку пытанняў, якія будуць разгледжаны, - заканадаўчае забеспячэнне рашэнняў прэзідэнтаў Беларусі і Расіі па рэалізацыі 28 саюзных праграм. Гэтыя і іншыя тэмы абмеркаваныя на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
Агульны цывілізацыйны падыход да прасторы ад Брэста да Уладзівастока і ўнутраныя механізмы развіцця без аглядкі на заходніх "партнёраў". Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, мы не маем права загубіць агульную цывілізацыю, а для суверэннага развіцця нават ва ўмовах знешняга націску ў саюзнікаў ёсць усё неабходнае.
У графіку Прэзідэнта сёння таксама сустрэча з губернатарам Астраханскай вобласці Ігарам Бабушкіным. Бакі абмяркоўваюць запуск кааперацыйных механізмаў, а таксама нарошчванне тавараабароту.















