3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Прэзідэнт Казахстана: Беларусь - гэта сапраўды стратэгічны партнёр і саюзнік
Аб развіцці супрацоўніцтва з яшчэ адным стратэгічным партнёрам ішла размова падчас трохдзённага візіту беларускай урадавай дэлегацыі ў Казахстан.
Мінск і Нур-Султан разлічваюць на тавараабарот у мільярд долараў да канца года. Пунктаў судакранання мноства: кааперацыя ў машынабудаванні, сумесныя прадпрыемствы, пастаўкі нафты, будаўніцтва ферм па беларускай тэхналогіі і адкрыццё гандлёвых дамоў.
Як адзначыў прэзідэнт Казахстана сёння падчас сустрэчы з беларускім прэм'ер-міністрам Раманам Галоўчанкам, для Казахстана Беларусь - гэта сапраўды стратэгічны партнёр і саюзнік. Усе падрабязнасці ў нашага карэспандэнта Святланы Лук'янюк (відэа).















