3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Прэзідэнт Кубы прыляцеў у Мінск
Прэзідэнт Кубы Мігель Марыа Дыяс-Канель Бермудэс прыбыў у Мінск з афіцыйным візітам. Заўтра высокага госця прыме Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Запланавана некалькі раўндаў перамоў, на якіх абмяркуюць актуальныя пытанні двухбаковага і міжнароднага парадку дня, вызначаць перспектыўныя кірункі для далейшага супрацоўніцтва. Асаблівая ўвага гандлю і эканоміцы. Па выніках перамоў будзе падпісаны пакет міжнародных дакументаў.