3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Прэзідэнт: Сцэнарый "каляровай рэвалюцыі" мы не дапусцім
Урад працягвае працу ў поўным складзе да пацверджання паўнамоцтваў усяго Кабінета міністраў традыцыйным указам Прэзідэнта.
Такі дакумент сёння аператыўна даручыў падрыхтаваць і ўнесці Кіраўнік дзяржавы. Сур'ёзных змяненняў не чакаецца - з абноўленай і прафесійнай кіраўніцкай камандай Беларусь ужо працуе каля паўгода, і ў грамадства быў час ацаніць іх кампетэнтнасць. Дарэчы, менавіта з гэтай камандай Аляксандр Лукашэнка ішоў на выбары.
Бесперабойная праца эканомікі
Другім ключавым пытаннем на нарадзе стала ўстойлівая праца беларускай эканомікі. Ад кожнага працоўнага калектыву сёння залежыць не толькі будучыня іх прадпрыемства, але і становішча Беларусі на сусветных рынках пасля пандэміі, сацыяльныя гарантыі сем'ям і блізкім. Асабліва там, дзе заводы з'яўляюцца горадаўтваральнымі. Дыялог з працаўнікамі ўжо адладжаны. У панядзелак Кіраўнік дзяржавы мае намер асабіста наведаць Мінскі завод колавых цягачоў.
Адказаў Прэзідэнт і на спробы рэалізаваць у краіне сцэнарый "каляровай рэвалюцыі". Хваля фэйкаў напроста закранае асновы нацыянальнай бяспекі, асабліва з улікам агрэсіўнага знешняга ўмяшання. "Беларусь спрабуюць раскалыхаць як першы бастыён саюзнай і еўразійскай інтэграцыі, але мы гэтага не дапусцім", - упэўнены Аляксандр Лукашэнка.
Тактыку і стратэгію процідзеяння рэвалюцыйнаму сцэнарыю сёння ж абмяркуюць у цэнтры стратэгічнага кіравання Міністэрства абароны з удзелам Прэзідэнта.















