3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прэзідэнцкія выбары - 2020. У Беларусі стартуе датэрміновае галасаванне
Галоўная палітычная кампанія года выходзіць на фінішную прамую. Сёння стартуе датэрміновае галасаванне на прэзідэнцкіх выбарах. З 10 раніцы адкрыюцца амаль 6 000 участкаў па ўсёй краіне і за яе межамі - у беларускіх пасольствах і генеральных консульствах у 36 краінах свету. Прагаласаваць датэрмінова можна да 8 жніўня ўключна тым беларусам, якія ў дзень выбараў не змогуць знаходзіцца па месцы жыхарства. Правам голасу надзеленыя амаль 7 млн чалавек. Больш за ўсё патэнцыяльных выбаршчыкаў у Мінску, Мінскай і Гомельскай абласцях. Асноўны дзень выбараў Прэзідэнта - 9 жніўня. Вынікі Цэнтрвыбаркам павінен падвесці не пазней за 19 жніўня.















