3.76 BYN
2.95 BYN
3.46 BYN
Прэзідэнты Беларусі і Расіі абмеркавалі транспартныя зносіны паміж краінамі
Пад знакам супрацоўніцтва Беларусі і Расіі праходзіць сённяшні дзень. Ключавая падзея - кульмінацыя VIII Форуму рэгіёнаў. Да пленарнага пасяджэння ў рэжыме відэаканферэнцыі далучыліся і прэзідэнты, але пра гэта пазней. Спачатку двухбаковае партнёрства лідары нашых дзяржаў абмеркавалі па тэлефоне.
Размова, першым чынам, з акцэнтам на гандлёва-эканамічны складальнік. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін адзначылі пазітыўную работу ўрадаў па рэалізацыі сочынскіх дамоўленасцяў. Абмеркавалі і супрацоўніцтва ва ўмовах санкцый. Прэзідэнты перакананыя: сумеснымі намаганнямі краіны змогуць пераадолець выклікі і пагрозы, якія ўзнікаюць.
Яшчэ адна тэма - транспартныя зносіны. Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін канстатавалі: што ўжо ў пасажыраў няма праблем дабрацца па небе і чыгунцы, наладжаны і грузаперавозкі. Адкрытым застаецца толькі пытанне зняцця абмежаванняў па перамяшчэнні грамадзян праз беларуска-расійскую мяжу аўтамабільным транспартам. На парадку дня адкрыццё яшчэ большай колькасці рэйсаў Белавія ў Расію. Асаблівая ўвага - паўднёваму кірунку - у Сочы, Краснадар і Анапу.
Развіццё ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва
Падрабязна Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін спыніліся на развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва і пытаннях бяспекі. Таксама прэзідэнты абмеркавалі традыцыйны блок пытанняў: цэны на энерганосьбіты і доступ беларускіх тавараў на расійскія рынкі. Падчас размовы лідары дамовіліся наконт асабістых кантактаў, якія адбудуцца ў найбліжэйшы час.