3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах плануюць 89,5 % насельніцтва
Аб галоўнай палітычнай кампаніі года Беларусі. Прагаласаваць на прэзідэнцкіх выбарах плануюць 89,5 % насельніцтва. Пры гэтым да магчымасці датэрміновага галасавання ў цэлым станоўча ставяцца больш за палову беларусаў - 61,4 %. Аб гэтым сведчаць даныя праведзенага аналітычным цэнтрам ECOOM сацыялагічнага апытання аб электаральных настроях і перавагах грамадзян.
На перыяд правядзення апытання электаральныя перавагі грамадзян у дачыненні да кандыдатаў у Прэзідэнты размеркаваліся наступным чынам: Аляксандра Лукашэнку гатовыя падтрымаць больш як 72 % беларусаў, рэйтынгі астатніх не перавышаюць сумарна 10 %. Не змаглі адказаць 10,9 %, не захацелі адказваць ледзь больш за 3 %, супраць усіх - 3,7 %.
Пры гэтым узровень даверу дзеючаму Прэзідэнту, які ўключае не толькі электаральны рэйтынг, але і ацэнку сацыяльна-эканамічнай палітыкі Кіраўніка дзяржавы, эфектыўнасці рашэнняў, якія ён прымае, складае 78,1 %.
З крыніц інфармацыі аб ходзе выбарчай кампаніі найбольшы давер у насельніцтва выклікае тэлебачанне, на другім месцы інтэрнэт-СМІ, далей - сацыяльнае асяроддзе, у якое ўваходзяць сябры, знаёмыя, сваякі.















