3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Пуцін: Расія і Беларусь дасягнулі ўзаемаразумення ў пытаннях інтэграцыі
Расія і Беларусь дасягнулі ўзаемаразумення ў пытаннях інтэграцыі. Так ацаніў работу Саюзнай дзяржавы Уладзімір Пуцін на вялікай прэс-канферэнцыі. Прэзідэнт Расіі адзначыў, што Беларусь з'яўляецца няпростым перагаворшчыкам. Аднак нават на дадзеным этапе інтэграцыі грамадзяне дзвюх краін могуць адчуць прэферэнцыі працэсу, у тым ліку свабоднае перамяшчэнне і размеркаванне на рынку працы. Пры гэтым Уладзімір Пуцін падкрэсліў: работы яшчэ шмат.
Пытанне аб стварэнні адзінай валюты пакуль не стаіць на парадку, гэта пытанне будучыні, адзначыў прэзідэнт Расіі. Узровень інтэграцыі Беларусі і Расіі ўсё яшчэ значна ніжэйшы, чым, напрыклад, унутры Еўрасаюза. Перш чым пачынаць маштабныя змены, дзяржавам трэба сінхранізаваць заканадаўства.















