3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Развіццё супрацоўніцтва Беларусі і Расіі
Беларусь разлічвае выйсці на новы ўзровень кааперацыі з Расіяй. Кропкі росту эканомік дзвюх краін абмеркавалі сёння ва ўрадзе. Пачатак года паказвае аднаўленне пасля крызісу, які выклікала пандэмія. Гэта добрая падрымка. Прэм'ер-міністр Беларусі запэўніў: умацаванне і развіццё адносін было і будзе прыярытэтным кірункам для беларускіх улад. Расія - ключавы партнёр у навуковай і прамысловай сферах.
Узгоднены алгарытм узаемадзеяння ў прамысловай палітыцы
На сустрэчы абмеркавалі шэраг супольных ініцыятыў. Пазіцыя Беларусі – у хуткім часе прыняць рашэнне пра фінансаванні агульнага праекта па стварэнні апарата дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, звярнуць увагу на супольныя распрацоўкі ў радыёэлектроннай прамысловасці. Вядома, для развіцця адносін - важна стварыць роўныя ўмовы. Здыманне бар'ераў дазволіць наладзіць больш цеснае супрацоўніцтва прадпрыемстваў дзвюх краін.















