3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Роля нацыянальных валют у ЕАЭС будзе павышацца
У краінах Еўразійскага эканамічнага саюза будзе паступова павышацца роля нацыянальных валют у разліках за тавары паміж суб'ектамі гаспадарання. Але працэс ідзе паступова. Аб гэтым заявіла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна. Пытанне гэтае не аднойчы паднімалася на розных форумах "пяцёркі" і на пасяджэннях Міжурадавага савета. Пры гэтым пакуль адмаўляцца ад долара і еўра і пераходзіць цалкам у разліках на расійскі рубель у ЕАЭС не плануюць.
Нагадаем, што Мінск за прыродны газ з гэтага месяца будзе плаціць Маскве ў расійскіх рублях. Як адзначылі ў Мінэнерга, гэта дазволіць знізіць фінансавую нагрузку на рэальны сектар.















