3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Кіраўніцтва Кубы выказала салідарнасць з Беларуссю
Кіраўніцтва Кубы асуджае планы па арганізацыі дзяржперавароту ў Беларусі і ўстараненні Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі. Адпаведную заяву ў Twitter размясціў міністр замежных спраў карыбскай рэспублікі Бруна Радрыгес Парылья.
"Куба пацвярджае сваю салідарнасць з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Лукашэнкам і рашуча асуджае план замаху на яго жыццё і сям'ю, а таксама спробу дзяржаўнага перавароту" - сказана ў заяве.
Нагадаем, паводле звестак следства, спроба падрыхтоўкі перавароту фінансавалася з-за мяжы, змоўшчыкі падтрымлівалі цесныя сувязі з тэрарыстычнымі фарміраваннямі. Усяго прапрацоўвалася не менш як тры сцэнарыі захопу ўлады.















