3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
С. Лебедзеў: Беларусь выконвае старшынства ў СНД з гонарам
Беларусь выконвае старшынства ў СНД з гонарам. Гэта заявіў выканаўчы сакратар аб'яднання Сяргей Лебедзеў. Наша краіна заўсёды падтрымлівала і падтрымлівае ўсе інтэграцыйныя намаганні краін Садружнасці, і гэта нягледзячы на каранавірус, каранцінныя абмежаванні і санкцыйны націск. Будучыя сумесныя крокі абмяркоўвалі сёння ў Мінску пастаянныя прадстаўнікі СНД. Як было адзначана, у цяперашніх няпростых умовах важна трымацца разам.
Ужо ў кастрычніку Мінск прыме Савет міністраў замежных спраў і Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД. Плануецца вочны фармат пасяджэнняў. Падстава для сустрэчы будзе ўрачыстая - 30-годдзе стварэння Садружнасці.















