3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Саміт ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" прайшоў сёння ў фармаце відэаканферэнцыі
Стратэгічную важнасць "Усходняга партнёрства" пацвердзілі ўдзельнікі саміту на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін Еўрасаюза і дзяржаў дадзенай ініцыятывы.
Саміт прайшоў сёння ў фармаце відэаканферэнцыі. Адна з самых актуальных тэм - салідарнасць падчас пандэміі каранавіруса і сумесныя намаганні па пераадоленні яе наступстваў. Гаворка ішла аб дапамозе ЕС краінам "Усходняга партнёрства".
Абмеркавалі таксама інфраструктуру транс'еўрапейскіх маршрутаў паставак энерганосьбітаў. І тут падкрэсленая актуальнасць запуску Беларускай АЭС як крыніцы экалагічнай энергіі.
Дарэчы, месцам правядзення наступнага - восеньскага - саміту "Усходняга партнёрства" можа стаць Мінск.















