3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Сергеенка: Усенароднае абмеркаванне праекта абноўленай Канстытуцыі пачнецца на наступным тыдні
У найбліжэйшыя дні праект новай Канстытуцыі вынесуць на ўсенароднае абмеркаванне. Сёння ў Палацы Незалежнасці - фінальная нарада перад апублікаваннем дакумента. Аднак і пасля шырокага абмеркавання праца над Асноўным законам краіны будзе працягнута. Выніковае слова беларусы выкажуць на рэферэндуме. У выпадку прыняцця дакумента сістэма дзяржкіравання будзе адбудаваная зноўку.
Падчас нарады яшчэ раз дэталёва разгледзелі ўсе раздзелы праекта Канстытуцыі. Дакумент навочна прадэманструе, якой будзе наша краіна заўтра, таму так дбайна падыходзяць да працы. Праект Асноўнага закону апублікуюць на будучым тыдні. Канрэтны тэрмін для грамадскага абмеркавання пакуль не называецца - усё будзе залежаць ад актыўнасці беларусаў. Свае прапановы грамадзяне могуць накіроўваць у парламент, Адміністрацыю Прэзідэнта, Нацыянальны цэнтр прававой інфармацыі, а таксама ў СМІ.
Праект новай Канстытуцыі накіраваны на захаванне моцнай Беларусі
У праекце Канстытуцыі плануецца замацаваць статус Усебеларускага народнага сходу. Нядаўняе сацдаследаванне паказвае высокі ўзровень даверу да гэтага палітычнага інстытута - больш як 62 %. Прапаноўваецца пераразмеркаваць паўнамоцтвы паміж органамі ўлады, гарантаваная стабільнасць дзяржапарата. Інстытут сям'і і традыцыйныя каштоўнасці замацаваныя як адны з прыярытэтаў. Асаблівая ўвага пытанням патрыятызму і гістарычнай памяці.















