3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Сесія Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі пройдзе ў відэарэжыме
Сёння адбудзецца пасяджэнне 60-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Яно пройдзе ў рэжыме відэаканферэнцсувязі ў залах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу і Дзяржаўнай Думы Федэральнага Сходу. Дэпутаты абмяркуюць выкананне бюджэту Саюзнай дзяржавы за мінулы год, а таксама пытанні падрыхтоўкі праекта на наступны і распрацоўкі новых праграм і праектаў. Сярод тэм і прапановы па павышэнні эфектыўнасці працы ў парламенцкім вымярэнні і выкарыстанні патэнцыялу мадэльнай заканатворчасці.















