3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
Сесія Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Віцебску
Аб'яднаная транспартная сістэма, страхаванне грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў - гэтыя і іншыя пытанні ўзаемадзеяння Саюзнай дзяржавы разгледзяць заўтра, 19 чэрвеня, на 64-й сесіі Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі. Пасяджэнне правядуць у Віцебску. Туды сёння прыляцеў старшыня Парламенцкага сходу Саюза дзвюх краін Вячаслаў Валодзін.
Падчас "урадавай гадзіны" дэпутаты заслухаюць інфармацыю профільных міністраў на тэму "Аб сумеснай рабоце па фарміраванні і забеспячэнні функцыянавання аб'яднанай транспартнай сістэмы Саюзнай дзяржавы". Таксама на пасяджэнні будзе разгледжаны праект "Аб сістэме абавязковага страхавання грамадзянскай адказнасці ўладальнікаў транспартных сродкаў Саюзнай дзяржавы".