3.78 BYN
2.98 BYN
3.42 BYN
"Школьнае перамір'е" ў Данбасе ўступіць у сілу 29 жніўня
Аб спыненні агню ў рэгіёне да пачатку навучальнага года дамовіліся сёння прадстаўнікі трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны. Акрамя таго, спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік адзначыў, што сёлета ў Данбасе лета аказалася самым спакойным з пачатку канфлікту.
Марцін Сайдзік, спецпрадстаўнік АБСЕ ў трохбаковай кантактнай групе: "Хацелася б адзначыць, што сёлета мы назіраем самае спакойнае лета з пачатку канфлікту. Пачынаючы са жніўня, не было зафіксавана ні адной ахвяры сярод цывільнага насельніцтва. Аднак, паводле звестак маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека, ва Украіне на дадзены момант ёсць трое параненых".
Наступнае пасяджэнне трохбаковай кантактнай групы пройдзе ў Мінску 5 верасня.