3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі і Старшыні КНР
Тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі і Старшыні КНР адбылася сёння. Лідары абмеркавалі шырокі спектр пытанняў міжнароднага, двухбаковага і ўнутранага парадку дня. На днях Беларусь і Кітай адзначаць важную дату ў гісторыі двухбаковага супрацоўніцтва - 30-годдзе наладжвання дыпламатычных адносін. У гэтай сувязі Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін абмяняліся віншаваннямі, а таксама прадметна абмеркавалі праекты, што рэалізуюцца ў цяперашні час, і магчымасці для пашырэння ўзаемадзеяння па многіх напрамках.
Бакі дамовіліся паглыбіць узаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж краінамі і пашыраць кітайска-беларускае ўсёабдымнае стратэгічнае партнёрства для пастаяннага дасягнення новых вынікаў. Як было падкрэслена, Кітай і Беларусь эфектыўна супрацоўнічаюць у шматбаковых арганізацыях і цвёрда падтрымліваюць адно аднаго ў абароне сваіх асноўных інтарэсаў, што адлюстроўвае стратэгічную каштоўнасць кітайска-беларускага супрацоўніцтва. Асобна кітайскі лідар адзначыў: "Кітай выступае супраць любога ўмяшання знешніх сіл ва ўнутраныя справы Беларусі, як і раней падтрымлівае Беларусь у выбары шляху развіцця, што адпавядае яе нацыянальным асаблівасцям і ўмовам".
Закранаючы актуальны міжнародны парадак дня, Прэзідэнт Беларусі і Старшыня КНР абмяняліся меркаваннямі адносна сітуацыі ў Казахстане. Аляксандр Лукашэнка праінфармаваў калегу наконт дзейнасці міратворчых сіл АДКБ у гэтай краіне і наконт вынікаў нечарговага пасяджэння Савета калектыўнай бяспекі АДКБ. Закранулі Аляксандр Лукашэнка і Сі Цзіньпін у размове і тэмы, датычныя процідзеяння пандэміі COVID-19, а таксама супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы.















