3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна | 23.08.2021
Прэзідэнты Беларусі і Расіі сёння ўвечар правялі тэлефонную размову. Дамовіліся аб ёй яшчэ падчас ранішняга саміту АДКБ - працягнуць абмеркаванне сітуацыі ў Афганістане, зверыць гадзіннікі па актуальнай тэматыцы двухбаковага парадку, у прыватнасці, эканамічных і ваенна-палітычных пытаннях.
Размова ў выніку закранула эканамічны складальнік узаемаадносін. Гаварылі аб саюзных праграмах, якія на сённяшні дзень у высокай ступені гатоўнасці. Канкрэтныя рашэнні будуць прыняты ў найбліжэйшы час. Таксама абмеркавалі вучэнні "Захад-2021".
Асобна і падрабязна спыніліся прэзідэнты на сітуацыі на межах Беларусі з краінамі НАТА. Гаварылі і аб супрацоўніцтве ў галіне падрыхтоўкі кадраў вайскоўцаў і спецслужбаў, а таксама ўзаемадзеянні ў галіне СМІ.
Дамовіліся лідары аб графіку кантактаў на вышэйшым узроўні ў найбліжэйшы час.















