3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
Цэнтрвыбаркам зарэгістраваў пяць кандыдатаў у Прэзідэнты Беларусі
Імі сталі Андрэй Дзмітрыеў, Ганна Канапацкая, Аляксандр Лукашэнка, Святлана Ціханоўская і Сяргей Чэрачань. Два прэтэндэнты сышлі з дыстанцыі. Адмоўлена ў рэгістрацыі Віктару Бабарыку праз неадпаведнасць пададзенай дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці, а таксама з прычыны ўдзелу ў яго выбарчай кампаніі замежнай арганізацыі, што не дапушчаецца. Валерыю Цапкалу не атрымалася сабраць неабходную колькасць дакладных подпісаў выбаршчыкаў у сваю падтрымку, а ў дэкларацыі аб прыбытках і маёмасці яго жонкі былі паказаныя непраўдзівыя звесткі. Наперадзе чарговы этап выбарчай кампаніі - старт перадвыбарнай агітацыі. Сёння ў ЦВК гаварылі і аб парадку выступлення кандыдатаў у СМІ. Нагадаем, прэзідэнцкія выбары прызначаныя на 9 жніўня.















