3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Украінская дэлегацыя прыбыла на перамовы Масквы і Кіева
Перамовы Масквы і Кіева праходзяць у Брэсцкай вобласці.
Вядома, што асноўныя тэмы абмеркавання - спыненне агню, адкрыццё гуманітарных калідораў для мясцовых жыхароў і ваенна-тэхнічныя аспекты. Перагаворны працэс - за закрытымі дзвярамі без удзелу журналістаў. Састаў дэлегацый такі ж, як і 28 лютага падчас прыпяцкіх перамоў.
Украінскі бок узначальвае саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк. Бярэ ўдзел кіраўнік фракцыі "Слуга народа" Давід Арахамія і яшчэ некалькі чалавек. З боку Расіі - чатыры прадстаўнікі, сярод іх пасол Барыс Грызлоў і саветнік Прэзідэнта Расіі Уладзімір Мядзінскі.















