3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
У Беларусі застануцца працаваць прадстаўнікі Украіны ў фармаце 1+4
У сувязі з недружалюбнымі дзеяннямі афіцыйнага Кіева, якія безадказна разбураюць міждзяржаўныя адносіны, МЗС Беларусі прапанаваў частцы ўкраінскіх дыпламатаў пакінуць нашу краіну. У Беларусі згодна з Венскай канвенцыяй застануцца працаваць прадстаўнікі Украіны ў фармаце 1+4. Пра гэта заявіў прэс-сакратар ведамства Анатоль Глаз.
У МЗС таксама паведамілі, што ў сувязі з бягучай сітуацыяй кіраўніцтва краіны ў парадку выключэння прыняло рашэнне аб дазволе бязвізавага ўезду на тэрыторыю Беларусі з Украіны да 15 красавіка. Гэта датычыцца як украінцаў, так і грамадзян іншых дзяржаў, якія спрабуюць пакінуць зону баявых дзеянняў праз нашу краіну.















