3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
Умацаванне міжпарламенцкіх адносін з Беларуссю абмяркоўваюць на Кубе
Намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Валерый Міцкевіч правёў сустрэчы са старшынёй Нацыянальнай асамблеі народнай улады Кубы Эстэбанам Ласо Эрнандэсам і намеснікам старшыні Савета міністраў краіны Рыкардам Кабрысасам Руісам. Бакі абмеркавалі ўвесь спектр беларуска-кубінскага супрацоўніцтва і перспектывы ўзаемадзеяння ў палітычнай і эканамічнай сферах. Асаблівую ўвагу надалі пытанням развіцця гандлёва-эканамічных адносін, якія дэманструюць пазітыўную дынаміку, аб чым сведчыць рост тавараабароту.















