3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Беларусі дадзены старт парламенцкай кампаніі
Аляксандр Лукашэнка падпісаў указы аб прызначэнні выбараў у Нацыянальны сход 7 склікання. Так, выбары ў Савет Рэспублікі адбудуцца 7 лістапада, а абраць дэпутатаў ніжняй палаты парламента трэба будзе 17 лістапада. Мясцовыя Саветы дэпутатаў, выканаўчыя і распарадчыя органы павінны не пазней за 8 кастрычніка вылучыць кандыдатаў у члены Савета Рэспублікі. А сёння адбудзецца пасяджэнне Цэнтральнай камісіі, дзе прымуць пастановы па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.