3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Беларусі пачалося датэрміновае галасаванне на выбарах у Палату прадстаўнікоў
У 10 гадзін па ўсёй краіне і за яе межамі адкрылася больш за пяць з паловай тысяч выбарчых участкаў. За некалькі хвілін да адкрыцця члены ўчастковых камісій у прысутнасці назіральнікаў праверылі і апячаталі урны для галасавання. Зараз на працягу пяці дзён можна аддаць голас за таго або іншага кандыдата датэрмінова. Напрыклад, у Гродне першыя выбаршчыкі прыйшлі на ўчасткі ўжо к моманту адкрыцця.
На датэрміновым галасаванні прысутнічаюць назіральнікі ад розных грамадскіх аб'яднанняў, палітычных партый і працоўных калектываў. А таксама міжнародныя назіральнікі. Цэнтрвыбаркам акрэдытаваў каля 860 чалавек. Асноўны дзень галасавання на парламенцкіх выбарах - 17 лістапада.