3.64 BYN
3.05 BYN
3.61 BYN
У Беларусі стартуе Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва
У Беларусі сёння стартуe Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва. Да гэтай глабальнай ініцыятывы наша краіна далучылася ўжо дзявяты раз. Цырымонія афіцыйнага адкрыцця пройдзе вечарам, аднак многія пляцоўкі пачнуць працу з самай раніцы. Галоўная тэма - выкарыстанне новых тэхналогій у бізнесе і банкаўскай сферы. На працягу найбліжэйшых двух дзён свае інавацыйныя прадукты будуць прадстаўляць беларускія стартапы. Асаблівую ўвагу нададуць рэгіянальнаму парадку - упершыню на адзін дзень эпіцэнтр дзелавых падзей перамесціцца з Мінска ў Брэст.
Ключавая падзея тыдня - Міжнародны форум прадпрымальніцтва - пройдзе заўтра. Ён аб'яднае распачыналых і ўжо вопытных бізнесменаў, прадстаўнікоў улады і міжнародных экспертаў.