3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У Казані сёння стартуе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета
Унутраны рынак Еўразійскага эканамічнага саюза, электронны гандаль, меры абароны экспарту асобных тавараў. Гэтыя і іншыя пытанні на парадку дня пасяджэння Міжурадавага савета ЕАЭС. У Казані гэтымі дні праходзіць дыялог на ўзроўні прэм'ераў "пяцёркі". Акрамя таго, для Беларусі гэта магчымасць абмеркаваць і двухбаковае супрацоўніцтва з Расіяй. Прэм'ер-міністры Раман Галоўчанка і Міхаіл Мішусцін правялі сустрэчу напярэдадні.
Як адзначыў расійскі прэм'ер, гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю паспяхова развіваецца. Задача - пасля піку пандэмійнай сітуацыі нарасціць узаемны тавараабарот.















