3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
Падчас пасяджэння СМЗС СНД у Мінску разгледжана 14 пытанняў
У Мінску прайшло пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў СНД. Наша сталіца сардэчна прыняла кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў краін Садружнасці. Падчас сустрэчы міністры падпісалі палажэнне аб Міжнароднай асацыяцыі гісторыкаў і архівістаў дзяржаў - удзельнікаў СНД. Праца над гэтым праектам дазволіць супрацьстаяць спробам фальсіфікаваць вынікі Вялікай Айчыннай вайны і прыніжаць ролю краін Савецкага Саюза. Асабліва актуальна такое рашэнне ва ўмовах націску Захаду на членаў Садружнасці.
Кіраўнікі МЗС краін СНД выказалі заклапочанасць незаконным санкцыйным прэсінгам звонку. Дыпламаты падкрэсліваюць: трымацца на міжнароднай арэне партнёры павінны разам.
Усяго падчас мерапрыемства было разгледжана 14 пытанняў і прынята рашэнне аб правядзенні наступнага пасяджэння СМЗС у Душанбэ.















