3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
У. Макей: Беларусь гатовая даць адэкватны адказ на магчымыя санкцыі ЕС
"Мінск гатовы адэкватна адказаць на магчымыя санкцыі Еўрасаюза"
, - гэта заявіў міністр замежных спраў Уладзімір Макей. Паводле яго слоў, меры ў адказ могуць "датычыцца і палітычнай сістэмы, і функцыянавання замежных СМІ, акрэдытаваных у Беларусі, і шэрагу іншых крокаў".
Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі:
"Мы ведаем, што 21 верасня, у панядзелак, міністры замежных спраў краін - членаў Еўрасаюза будуць абмяркоўваць пытанне аб санкцыях, персанальных санкцыях у дачыненні беларускіх афіцыйных асоб. Мы гатовыя да гэтага. Мы ніколі не будзем ініцыяваць нейкія дзеянні, накіраваныя на пагаршэнне нашых адносін з нашым важным партнёрам Еўрапейскім саюзам і асобнымі краінамі-членамі. Мы адназначна гатовыя да таго, каб даць адэкватны адказ на падобнага роду разбуральныя дзеянні.
Санкцыі, ужо даводзілася гаварыць на гэтую тэму, ні да чаго добрага не прывядуць. Аб гэтым сведчыць і гісторыя Беларусі, і гісторыя іншых краін. Санкцыі - гэта не той інструмент у міждзяржаўных адносінах, які прывядзе да поспеху. З дакладнасцю да наадварот. Зразумела, мы будзем вымушаныя даць адэкватны адказ на рашэнне Еўрасаюза.
Будуць, вядома ж, і персанальныя санкцыі ў дачыненні прадстаўнікоў розных еўрасаюзаўскіх структур, а таксама прадстаўнікоў і асобных краін - членаў Еўрасаюза. Праект спісу ў нас таксама гатовы. Мы будзем гатовыя запусціць яго неадкладна пасля адпаведнага рашэння Еўрапейскага саюза".
Міністр яшчэ раз падкрэсліў: санкцыі - гэта не той інструмент у міждзяржаўных адносінах, які можа прывесці да поспеху. Гэта з дакладнасцю да наадварот!















