3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У. Макей: Беларусь выступае супраць прымянення аднабаковых прымусовых мер
Беларусь выступае супраць практыкі прымянення аднабаковых прымусовых мер у якасці стратэгічнага інструмента Захаду. Кіраўнік нашага МЗС Уладзімір Макей агучыў пазіцыю Мінска на міністэрскай сустрэчы краін - удзельніц Групы сяброў на палях 76-й сесіі Генасамблеі ААН. Сёння аднабаковыя меры націску ствараюць пагрозу глабальнай бяспецы і, у прыватнасці, мацней за ўсё б'юць па найменш абароненых пластах насельніцтва. Беларусь гатова ўнесці свой уклад у ініцыятыву Групы сяброў па ўмацаванні ролі Статуту Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, які гарантуе роўныя правы для ўсіх удзельнікаў.















