3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
У. Макей: Не наша краіна дала старт санкцыённай вайне
Сапраўды, а дзе рэакцыя Еўропы на замах на абранага дэпутата парламента? Яе мы наўрад ці дачакаемся, памятуючы аб магільным маўчанні з Захаду - з прычыны замаху на нашага Прэзідэнта і яго сям'ю, спісаў высокіх службовых асоб да знішчэння. Што гэта - як не гібрыдная вайна? Але заставацца хлопчыкамі для біцця беларусы не збіраюцца. Міністр замежных спраў нашай краіны Уладзімір Макей даў інтэрв'ю тэлеканалу "Раша Тудэй". Ён выказаў сваё разуменне асноўных знешне- і ўнутрыпалітычных тэндэнцый, звязаных з міжнародным становішчам Беларусі. Паводле слоў Уладзіміра Макея, не наша краіна дала старт санкцыйнай вайне. Пры гэтым Беларусь прыкладзе ўсе сілы, каб заставацца арэалам стабільнасці на еўрапейскім кантыненце.
Беларусь застаецца адкрытай да дыялогу, але любыя перамовы магчымыя толькі ва ўзаемапаважлівым ключы і на раўнапраўнай аснове, адзначыў міністр.
Уладзімір Макей упэўнены, што дэстабілізацыя, якой дамагаліся ў нашай краіне, мела на мэце ператварыць Беларусь у другую Украіну. А далей на чарзе была Расія - менавіта туды трэба было перакінуцца пажару, які распальвалі ў нас.















