3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У. Макей: Захад сфабрыкаваў канфліктную сітуацыю з бежанцамі
"Каб і надалей дэманізаваць Беларусь, выставіць яе крыніцай напружанасці ў рэгіёне і апраўдаць свае дэструктыўныя дзеянні ў дачыненні да нашай дзяржавы, Захад сфабрыкаваў канфліктную сітуацыю з бежанцамі на заходніх межах Беларусі", - з праўдзівай заявай звярнуўся да ўдзельнікаў 76-й сесіі Генасамблеі ААН міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Сёння мільёны бежанцаў імкнуцца трапіць з усіх напрамкаў у сытую Еўропу, каб выратавацца ад голаду і бядот, створаных гэтай жа Еўропай і Захадам у цэлым у тых ці іншых краінах і рэгіёнах, але ў Еўропе іх ніхто не чакае.
Уладзімір Макей выразна заявіў: Беларусь заўсёды прытрымлівалася і будзе прытрымлівацца палітыкі добрасуседства, у аснове якой ляжыць простая мудрасць: "Суседзі дадзены нам ад Бога!"















