3.83 BYN
2.81 BYN
3.26 BYN
У МЗС Беларусі падвялі вынікі працы за мінулы год
Праца "ў жорсткіх умовах новай рэальнасці". У Міністэрстве замежных спраў 18 лютага падводзяць вынікі дзейнасці органаў дыпслужбы. 2021 год адзначыўся беспрэцэдэнтным нарастаннем узроўню напружанасці ў міжнародных адносінах. Гэта заявіў кіраўнік знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей. Міністр адзначыў: ужо гучаць ацэнкі, што мы апынуліся ў сітуацыі халоднай вайны 2.0, у логіку якой упісаліся дзеянні ЗША і ЕС у дачыненні да Беларусі ў 2020-2021 гадах.
Уладзімір Макей адзначыў, што ў інфармацыйных войнах радавому спажыўцу інфармацыі заходняга і некаторых іншых сегментаў інтэрнэту і СМІ агрэсіўна навязваецца думка аб непазбежнасці новай вялікай вайны.















