3.65 BYN
3.04 BYN
3.60 BYN
У Мінску праходзіць чарговае пасяджэнне па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны
Перамовы пачаліся з сустрэчы рабочых падгруп трохбаковай кантактнай групы. Яны праходзяць у "Прэзідэнт-Гатэлі" ў закрытым для прэсы рэжыме. Бліжэй к вечару адбудзецца сустрэча самой кантактнай групы. На парадку дня застаюцца пытанні ўстанаўлення рэжыму цішыні. Далей - спробы адвядзення ваенных структур па кіламетры ад лініі судакранання. Таксама чакаецца, што бакі зноў паспрабуюць дасягнуць пагаднення па некаторых пытаннях гуманітарнага характару. Размова пра тое, як забяспечыць нармальнае жыццё дзясяткам тысяч людзей у шырокай паласе ўздоўж лініі судакранання.