3.87 BYN
2.76 BYN
3.20 BYN
У Маскве выбарчы ўчастак знаходзіцца ў пасольстве Беларусі
Робяць свой выбар сёння беларусы і за мяжой. У лічбах гэта 36 краін і 44 участкі. У Маскве выбарчы ўчастак знаходзіцца ў пасольстве Беларусі. Там працуе наш карэспандэнт Дар'я Белавусава-Пятроўская. Дар'я, добры дзень! І што ў вас да гэтай гадзіны?
Добры дзень, калегі! Я зараз знаходжуся на выбарчым участку ў пасольстве Беларусі ў Маскве. Як бачыце, я ў масцы і пальчатках. Гэта абавязковая ўмова працы ў закрытым памяшканні. Таму ўсе, хто тут знаходзіцца, гэта члены выбарчай камісіі, назіральнікі і беларусы, якія прыйшлі галасаваць, павінны выконваць меры засцярогі.
Па традыцыі першым прагаласаваў кіраўнік беларускай дыпмісіі ў Расіі. Паводле слоў Уладзіміра Сямашкі, дзень сёння напружаны, таму прыйшоў аддаць свой голас к адкрыццю.
Цікавасць да прэзідэнцкіх выбараў заўсёды высокая. І па чарзе да пасольства відаць, што сёння беларусы вельмі актыўныя. Галасаваць прыходзяць цэлымі сем'ямі, вельмі шмат моладзі. Ёсць і тыя, хто галасуе сёння ўпершыню.
На ўчастку прысутнічаюць міжнародныя назіральнікі ад Міжпарламенцкай асамблеі СНД і Выканкама СНД. Галасаванне ідзе ўжо 4 гадзіны, і нягледзячы на вялікі паток людзей усё праходзіць вельмі арганізавана і без парушэнняў.
Акрамя Масквы беларусы могуць прагаласаваць яшчэ ў двух расійскіх гарадах - Санкт-Пецярбургу і Калінінградзе. Выбарчы ўчастак у сталіцы Расіі будзе працаваць без перапынку да 8 вечара. Потым урну апячатаюць, і пачнецца падлік галасоў.















