3.73 BYN
3.01 BYN
3.37 BYN
У Авальнай зале Дома ўрада прайшла сустрэча А. Лукашэнкі з парламентарыямі
Знешняя палітыка, канстытуцыйная рэформа, адносіны з партнёрамі, бяспека, а таксама беспрэцэдэнтны націск, з якім сутыкнуласяч Беларусь. Гэта толькі частка тэм, узнятых сёння на сустрэчы Прэзідэнта з парламентарыямі, членамі Канстытуцыйнай камісіі і прадстаўнікамі органаў дзяржкіравання.
Прэзідэнт пра гібрыдную вайну супраць Беларусі
Супраць Беларусі вядуць сучасную гібрыдную вайну. Ні адна краіна ў свеце не сутыкалася з такім шматпланавым, шматузроўневым тэрорам. У наяўнасці пераход ад арганізацыі бунтаў да новага этапу - удушэння. Усё гэта больш падобна на зайздрасць з-за бяссілля за правал спробы дзяржперавароту. Плюс сваю ролю адыграла пандэмія і, як пацвердзіла жыццё, правільныя крокі Беларусі ў барацьбе з каранавірусам, якая не паддалася статкаваму інстынкту. Пандэмія, зазначыў Прэзідэнт, дэфармуе свядомасць і перакройвае светаўладкаванне. Пад шумок моцныя краіны вырашаюць свае праблемы.
Прэзідэнт пракаменціраваў інцыдэнт з самалётам Афіны - Вільнюс
Прэзідэнт пракаменціраваў інцыдэнт з самалётам Афіны - Вільнюс і раскрыў новыя падрабязнасці. Паведамленне аб мініраванні паступіла са Швейцарыі. Экіпаж раіўся з гаспадарамі лайнера і аэрапортам у Вільнюсе, але прыняў рашэнне прызямліцца ў Мінску. Кіраўнік дзяржавы дзейнічаў законна, абараняючы людзей, па ўсіх міжнародных правілах.
А. Лукашэнка сусветнай супольнасці: няма сэнсу нас хістаць!
Кіраўнік дзяржавы звярнуўся да сусветнай супольнасці - няма сэнсу хістаць Беларусь. Краіна апынулася на перадавой новай, нават не халоднай, а ледзяной войны. І выстаяць можа тая дзяржава, якая не паддасца гібрыднаму націску. Беларусь ужо набыла імунітэт ад узрушэнняў. Пачуццё ўласнай годнасці беларускага народа не дазволіць тэрарыстам і экстрэмістам маніпуляваць намі. І сёння час мабілізавацца па максімуме.
Прэзідэнт таксама падкрэсліў, што адказ на любыя санкцыі будзе жорсткім і адэкватным. Часовыя цяжкасці Беларусь кампенсуе актыўнымі дзеяннямі на іншых кірунках і рынках.
Сустрэча ў Авальнай зале Дома ўрада
Размова ў Авальнай зале атрымалася вельмі насычанай. Зроблена шмат гучных заяў. Дыскусія была вельмі адкрытай, шырокай. Адказваючы на пытанне пра будучую сустрэчу Пуціна і Байдэна, Аляксандр Лукашэнка зрабіў нечаканую прапанову. Ён запрасіў прэзідэнтаў ЗША і Расіі ў Мінск для абмеркавання праблем Беларусі. Мы абавязкова распавядзём пра гэта пазней. Галоўныя ж тэмы сустрэчы ў Авальнай зале - у нашых выпусках навін. А асноўную частку - выступленне Прэзідэнта, прэм'ера і міністраў - мы пакажам без купюр гэтым вечарам. У 21:00 глядзіце "Беларусь 1", "Беларусь 24" , а таксама АНТ, СТБ і "Мір".