3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Палаце прадстаўнікоў абмеркавалі пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы
Пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Венесуэлы абмяркоўвалі сёння і ў Палаце прадстаўнікоў. Старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка таксама сустрэўся са спецпасланнікам прэзідэнта Венесуэлы Аданам Чавесам Фрыясам. Нашым краінам трэба шукаць новыя пункты для далейшага развіцця супрацоўніцтва. Пра гэта ў рамках сустрэчы заявіў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Сяргей Клішэвіч.
Ён падкрэсліў, што нам варта перазагрузіць нейкія кірункі супрацоўніцтва і абмеркаваць новыя магчымыя праекты.















