3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Санкт-Пецярбургу адбыўся нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў СНД
Удзел у ім прыняў наш Прэзідэнт. Нарэшце, упершыню за доўгі час палітыкі сустрэліся вочна, каб падвесці вынікі 2021-га. Гэты год у Садружнасці прайшоў пад старшынствам Беларусі. СНД споўнілася 30 гадоў! Пасля распаду Савецкага Саюза новае аб'яднанне не проста згуртавала былыя рэспублікі, а ў першую чаргу адвяло іх ад эканамічнай прорвы. За сваю шматгадовую гісторыю СНД трансфармавалася ў вядучую на постсавецкай прасторы інтэграцыйную пляцоўку.
У такі няпросты час, як пандэмія, лідары вырашаюць, як адаптаваць Садружнасць да цяперашніх рэалій і аператыўна прымаць меры для процідзеяння распаўсюджванню новых штамаў каранавіруса. На гэты конт у беларускага лідара адбылася дыскусія з галоўным санітарным урачом Расіі.
Заўтра адбудзецца сустрэча прэзідэнтаў Беларусі і Расіі
Ужо заўтра запланаваная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з Уладзімірам Пуціным: кіраўнікі дзяржаў абмяркуюць актуальныя пытанні беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Будзе і нефармальная частка перамоў: чакаецца, што лідары згуляюць у хакей.















