3.84 BYN
2.80 BYN
3.26 BYN
У Славакіі - Дзень Рэспублікі
Славакія сёння святкуе Дзень стварэння Рэспублікі. Роўна 29 гадоў назад адбыўся "Аксамітавы развод", у выніку якога краіна здабыла незалежнасць. З нацыянальным святам народ краіны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Кіраўнік дзяржавы пажадаў славакам бясхмарнага неба, дабрабыту і прагрэсу. Прэзідэнт падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці добрых партнёрскіх адносін з еўрапейскай краінай ва ўсіх сферах сумеснай дзейнасці.















