3.87 BYN
2.76 BYN
3.21 BYN
Варшава і Вільнюс адклікалі сваіх паслоў з Беларусі для кансультацый
Варшава і Вільнюс адклікалі сваіх паслоў для кансультацый пасля таго, як МЗС Беларусі ў адказ на шэраг некарэктных выказванняў у адрас урада нашай краіны не проста адклікаў нашых паслоў, але і прапанаваў суседзям браць прыклад і скараціць колькасць дыпламатаў. На што літоўскі міністр замежных спраў Лінас Лінкявічус выказаў апаскі, што Мінск спрабуе раскалоць Еўрасаюз.
Рэкорднае беспрацоўе ў Літве
У той жа час у самой Літве дастаткова праблем: краіна ўвайшла ў топ-3 дзяржаў ЕС з рэкордным беспрацоўем - у жніўні 9,6 %. Паводле звестак Еўрастата, у жніўні 141 тысяча чалавек не мелі працы ў Літве, з іх 25 тысяч маладзейшыя за 25 гадоў.















