3.86 BYN
2.77 BYN
3.23 BYN
Беларусь - Малдова: міжпарламенцкае супрацоўніцтва
Старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Уладзімір Андрэйчанка правёў сустрэчу з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Малдова ў нашай краіне Віктарам Сарачанам. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця адносін, у тым ліку ў сферы міжпарламенцкага супрацоўніцтва. Уладзімір Андрэйчанка адзначыў развіццё палітычнага дыялогу, нагадаў, што паміж нашымі дзяржавамі заключана больш як 80 дагавораў і пагадненняў, якія рэгулююць пытанні прававых адносін.
Развіццё ўзаемаадносін Беларусі і Малдовы
Віктар Сарачан у сваю чаргу адзначыў дапамогу Беларусі ў транспартоўцы малдаван на Радзіму, ва ўмовах закрыцця меж у перыяд пандэміі COVID-19. Дарэчы, у 2020 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Малдовай склаў больш як 200 мільёнаў долараў. Сёлета тавараабарот паміж краінамі вырас ужо на 23 з паловай працэнты.















